Па даносе Канюшыка з чат-рулеткі затрымалі студэнта каледжа
Хваля затрыманняў за размовы ў чат-рулетцы не спыняецца.
Чарговай ахвярай правакатара Ігара Канюшыка стаў 22-гадовы хлопец з Бабруйска Яўген Драздоў. Яўген вучыцца ў Лідскім каледжы на будаўнічым аддзяленні. Відэа з ім выклалі на каналах ГУБАЗіКа.
У чат-рулетцы хлопец сказаў, што трэба «забіваць ябацек» і што да яго «ніколі не прыходзілі сілавікі». Пасля ён патлумачыў, што ўспрымаў размову, як жарт.
Нагадаем, Ігар Канюшык — ветэран Афганскай вайны, які шукае і здае іншадумцаў у чат-рулетцы. Вядома таксама, што ён быў сведкам у судах па палітычных справах, калі людзей затрымлівалі па ягоных даносах.
«Нарэшце гэтага вырадка ўзялі». У чат-рулетцы з'явіўся яшчэ адзін стукач, па чыіх наводках затрымліваюць людзей






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапiў пад капыты каня
«Поўны фэйк». Міністр адукацыі пахваліўся поспехамі на цэнтралізаваным экзамене і не прызнаў ані найменшых праблем
 9
Аршанец адсядзеў 10 сутак за тое, што публічна выгукнуў «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!»
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера