Знайсці
03.02.2023 / 23:33РусŁacБел

Ва Украіне арыштавалі актывы кампаніі, якую ўзначальваў сын былога пасла Беларусі

Ва Украіне арыштавалі маёмасць кампаніі «Белферт Украіна», якую ачольваў Алег Вялічка, сын былога амбасадара Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі. Гэта стала вядома з апублікаванага судовага рашэння, у якім кампанія «Белферт Украіна» спрабавала скасаваць арышт на некаторую прадукцыю, увезеную ва Украіну для рэалізацыі, піша «Радыё Свабода».


Фота: belfert.com.ua

Гэтая кампанія пачала працаваць на рынку Украіны ў 2003 годзе. На той момант надзвычайным і паўнамоцным паслом ва Украіне працаваў Валянцін Вялічка (ён памёр у 2018 годзе, а ўзначальваў беларускую амбасаду з 2001 да 2016 года).

Заснавальнікам прадпрыемства спачатку быў Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі, а пазней «Беларускі нафтавы гандлёвы дом» і наваполацкі «Нафтан». Калі супраць апошніх двух прадпрыемстваў увялі санкцыі, уласнікам кампаніі стаў Гомельскі хімічны завод.

У статуце прадугледжаная шырокая сфера дзейнасці кампаніі — аптовы гандаль хімічнай і сельскагаспадарчай прадукцыяй (малако, яйкі, харчовы алей, збожжа), нафтапрадуктамі, тытунём, грузавыя перавозкі, перадача ў арэнду сельскагаспадарчай тэхнікі і нават даследаванні кан'юнктуры рынку і грамадскай думкі.

Крымінальную справу расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі Украіны. Яе завялі 20 красавіка 2022 года паводле ч. 3 артыкула 258-5 і ч. 3 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Украіны (фінансаванне тэрарызму і наўмыснае пазбяганне аплаты падаткаў адпаведна). Гэтыя дзеянні караюцца вялікім штрафам і пазбаўленнем волі на тэрмін ад 10 да 12 гадоў з пазбаўленнем права займацца пэўным відам дзейнасці.

Кампанія «Белферт Украіна» ўваходзіла ў пералік найбольшых падаткаплатнікаў Украіны. Яна займала ў ім 193-е месца.

Акраям таго, у пераліку 300 найбольшых падаткаплатнікаў Украіны былі яшчэ дзве беларускія кампаніі. Кампанія «БНК-Украіна» займала 27 месца, а «БЗТ-Украіна» — 205, паведаміла кампанія «Опендатабот», якая займаецца аналізам адкрытых звестак ва Украіне. 

Актывы гэтых кампаній таксама былі арыштаваныя праз пэўны час пасля расійскага ўварвання ва Украіну.

Чытайце таксама:

Украіна ўвяла санкцыі супраць некалькіх беларускіх кампаній

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць «Беларуськалія» і «Белгазпрамбанка»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера