Знайсці
04.02.2023 / 14:0820РусŁacБел

Украіна прапанавала «формулу міру» з дзесяці пунктаў. Расказваем, што за яны

«Тое, што таксама будзе служыць гарантыямі свабоды і бяспекі для іншых народаў».

Фота: Jacquelyn Martin, AP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале канале падзяліўся відэа, у якім прэзентуецца апісанне ўкраінскай «формулы міру», якая складаецца з дзесяці пунктаў.

Зяленскі адзначыў, што гэтыя дакладныя пункты здольныя стварыць новую і глабальна важную архітэктуру бяспекі, якая ў тым ліку дасць гарантыі свабоды і захаванасці іншым народам.

Унізе прыводзім увесь спіс дадзеных пунктаў.

  1. Радыяцыйная і ядзерная бяспека — забеспячэнне бяспекі і ўкраінскага кантролю над усімі атамнымі аб'ектамі краіны, а таксама выконванне Расіяй усіх правіл МАГАТЭ.
  2. Харчовая бяспека — забеспячэнне бесперабойнай і пастаяннай працы «Збожжавай ініцыятывы», вызваленне ўсіх украінскіх марскіх партоў.
  3. Энергетычная бяспека — прадастаўленне надзейных сістэм СПА для абароны ўкраінскіх энергетычных аб'ектаў.
  4. Вызваленне ўсіх палонных па формуле «ўсіх на ўсіх» і дэпартаваных — вяртанне ва Украіну ўсіх ваеннапалонных і дэпартаваных у Расію ўкраінскіх грамадзянскіх асоб.
  5. Выкананне Статута ААН — аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і сусветнага парадку, пры якім Расія паважае ўкраінскі суверэнітэт.
  6. Вывад расійскіх войскаў з усёй украінскай тэрыторыі і спыненне баявых дзеянняў — вяртанне да ўкраінскіх межаў ад 1991 года разам з Крымам і Данбасам.
  7. Аднаўленне справядлівасці — трыбунал для вінаватых у агрэсіі і кампенсацыя ўсёй прычыненай шкоды.
  8. Процідзеянне экацыду — рэабілітацыя прыроды, якая пацярпела ад вайны.
  9. Гарантыі бяспекі для Украіны — недапушчэнне паўторнага канфлікту ў будучыні.
  10. Фіксацыя заканчэння вайны — падпісанне афіцыйнага дакументу, які сведчыць аб заканчэнні канфлікту і замацоўванні новай архітэктуры бяспекі.

Чытайце яшчэ:

63 расійскіх палонных абмянялі на 116 украінскіх

Абраны прэзідэнт Чэхіі: Украіне павінны даць усю зброю, акрамя ядзернай 

Падаляк: Украіна плаціць вельмі высокую цану за ўтрыманне Бахмута, але мы не можам яго пакінуць 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
136
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
0
Лара/адказаць/
05.02.2023
Максим Дизайнер, очень ты шустрый,Максимка,смотри,рога не обломи
05.02.2023
не перестаю повторять, Ти попугай?
05.02.2023
и это
ї сколько можно, не перестаю повторять, ? не сметь приказывать мне . і .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930