Знайсці
05.02.2023 / 12:18РусŁacБел

Трактаразаводскі пасёлак у Мінску захаваюць, але ёсць нюансы 

Для Трактаразаводскага пасёлка распрацаваны дэталёвы план. Ён у першую чаргу прадугледжвае не знос, а капітальны рамонт дамоў. Пра гэта расказаў кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Валерый Вараніцкі ў эфіры «Радыё-Мінск». 

Фота: yandex.by

На думку Вараніцкага, у пасёлку не так ужо і шмат занядбаных дамоў.

Згодна з дэталёвым планам, практычна ўвесь пасёлак застаецца ў зоне захавання. Для гэтага ў двух— і пяціпавярховых дамах праводзіцца капітальны рамонт. Больш за 40 будынкаў ужо рэканструявана, у 2023 годзе запланаваны капрамонт 14-ці дамоў мікрараёна.

Аднак, так як дамы будаваліся ў 50—60-х гадах мінулага стагоддзя і інжынерныя камунікацыі некаторых з іх ужо вычарпалі свой рэсурс, капітальны рамонт у такіх двухпавярховых дамах праводзіць дорага.

Кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна прывёў прыклад вырашэння гэтага пытання: замест старых дамоў на вуліцы Клумава і вуліцы Чабатарова пабудавалі два жылыя дамы, сёлета на гэтай пляцоўцы пачнуць узводзіць яшчэ адзін дом.

Раён Трактаразаводскага пасёлка будаваўся ў тыя гады, калі будаваўся МТЗ. У першую чаргу гэты мікрараён будаваўся для супрацоўнікаў прамысловых прадпрыемстваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930