Знайсці
11.02.2023 / 21:0910РусŁacБел

Самыя дарагія кватэры Мінска істотна праселі ў цане. Вось як выглядаюць варыянты за мільён даляраў і больш 

Хамам, мэбля Versace, чатыры санвузлы… Паглядзелі, колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры Мінска. І як змяніліся цэны на іх.

Летась у маі ў Мінску прадавалася крыху больш за 20 кватэр па цане ад мільёна даляраў. Цяпер такіх засталося толькі 11.

«Раскошны хамам з зорным небам»

Самая дарагая кватэра ў Мінску ацэнена ў 1,8 мільёна даляраў. За апошнія восем месяцаў яна патаннела на 150 тысяч. Столькі просяць за 4-пакаёвую кватэру ў доме каля Траецкага прадмесця, які ў народзе называюць «домам Чыжа».

Фота тут і далей: realt.by

Кватэра агульнай плошчай 260 м² месціцца на 15 паверсе 24-павярховага каркасна-блочнага дома 2011 года пабудовы, вышыня столяў у кватэры — 3 метры.

«Раскошная 4-пакаёвая кватэра з надзвычайным відам на набярэжную Свіслачы і цэнтр горада», — гаворыцца ў апісанні. 

У кватэры зроблены вытанчаны дызайнерскі рамонт, у аздобе толькі натуральныя матэрыялы. Жыллё прадаецца разам з мэбляй італьянскай вытворчасці і нямецкай тэхнікай Siemens і Liebher. У кватэры два санвузлы.

«Разыначка аднаго з санвузлоў — раскошны хамам з зорным небам», — гаворыцца ў апісанні.

«Унікальны праект у цэнтры Мінска»

Усяго на 3 540 даляраў танней прадаецца двухузроўневы пентхаус у ЖК «Графіт», што знаходзіцца па адрасе Мяснікова, 27. Агульная плошча аб'екта — 528 м², жылая — 107,5 м². Амаль 200 «квадратаў» прыходзіцца на дах з азеляненнем. 

У кватэры зроблены рамонт, але прадаецца яна без мэблі і тэхнікі, таму адразу засяліцца ў жытло за амаль 1,8 мільёна даляраў не атрымаецца.

Жытло прадаўцы апісваюць як «унікальны праект у цэнтры Мінска». Восем месяцаў таму гэты аб'ект таксама быў у продажы. У маі 2022 года за яго прасілі $1 834 280. 

Апроч гэтага аб'екта, у ЖК «Графіт» прадаецца яшчэ некалькі кватэр па цэнах ад 1,36 да 1,67 мільёна даляраў. 

«Новае адчуванне якасці жыцця»

Наступная па дарагоўлі кватэра ацэнена ў 1,3 мільёна даляраў. За восем месяцаў яна патаннела на паўмільёна. Знаходзіцца жыллё па адрасе праспект Пераможцаў, 135Б (комплекс — D3).

Шасціпакаёўка мае агульную плошчу 270,2 м². Апартаменты месцяцца на 26-м паверсе. Фактычна за гэтыя грошы вы набываеце цэлы паверх, бо ваша кватэра будзе адзінай на ім. У ёй тры санвузлы, чатыры балконы і гардэробная.

З вокнаў кватэры адкрываецца від на вадасховішча Дразды.

Кватэра са свежым рамонтам, цалкам мэбляваная. Маецца закрыты паркінг з ацяпленнем. Жытло прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. 

«Набываючы кватэру ў D3, вы атрымліваеце не проста квадратныя метры, а цэлы спектр памяшканняў і рашэнняў для новага адчування якасці жыцця: клуб жыхароў, вытанчаныя ўваходныя лобі з кансьержам, калясачныя, веласіпедныя, індывідуальныя кладоўкі і якасны, камфортны паркінг. Пентхаус размешчаны ў адным з найлепшых дамоў комплексу», — гаворыцца ў апісанні.

Чатыры лоджыі, два балконы і чатыры санвузлы

Чацвёртая па дарагоўлі кватэра сталіцы, як і самая дарагая, месціцца ў «доме Чыжа». Цяпер за яе просяць $1 150 000. З вясны яна патаннела на 450 тысяч даляраў. У маі яе ацэньвалі ў 1,5 мільёна.

Шасціпакаёўка месціцца на 11 паверсе. Агульная плошча — 309,5 м², жылая — 204,9 м². Тут ёсць чатыры лоджыі, два балконы і чатыры санвузлы. 

«Кватэра выканана ў класічным стылі па індывідуальным дызайн-праекце», — напісана ў аб'яве. 

Рамонт 2019 года. У апісанні пазначана, што перад правядзеннем рамонтных работ поўнасцю дэмантавалі старую тынкоўку і сцяжку.

Маецца сістэма рэкуперацыі паветра з ачысткай і падагрэвам да пакаёвай тэмпературы, а таксама шасцізонная сістэма кандыцыянавання Hisense з прытокам свежага паветра. Зроблены столевы роспіс.

«Мяккая мэбля выканана з масіву азіяцкіх парод дрэва. Усталяваны ўбудаваныя шафы з фасадамі з масіву дубу. Пунктавае асвятленне, а таксама люстры і бра з крышталю вытворчасці Чэхіі», — гаворыцца ў аб'яве. 

У кошт кватэры з панарамнымі вокнамі і відам на цэнтр уваходзяць два машына-месцы.

Кватэра з мэбляй ад Versace

Гэта двухузроўневая кватэра прадаецца па адрасе Грыбаедава, 4. За 9-пакаёўку просяць 1,08 мільёна даляраў. Агульная плошча кватэры — 360 метраў квадратных, жылая — 205 м².

Дом пабудаваны ў 1996 годзе. Кватэра месціцца на сёмым і восьмым паверхах. У ёй ёсць гасцёўня з камінам, чатыры спальні, кабінет, два бытавыя пакоі, пакой для заняткаў спортам. Маецца саўна і джакузі.

Кватэра прадаецца з усёй мэбляй і бытавой тэхнікай. Дызайнерская мэбля Versace рабілася па індывідуальнай замове.

У цану ўваходзяць два машына-месцы на падземным паркінгу і адно месца ў двары. 

У параўнанні з вясной мінулага года колькасць кватэр, выстаўленых на продаж па цэнах ад 1 мільёна даляраў, скарацілася ўдвая. Выглядае, што адбылося гэта ў першую чаргу за кошт зніжэння цэн, а не за кошт продажу кватэр.

Чытайце таксама: 

Што адкрыюць на месцы даўгабуда «Магніт Мінска» 

Ад 30 квадратаў. Якія сучасныя мікрадамы прадаюць у ваколіцах Мінска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
32
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
6
0
ЯНКА/адказаць/
12.02.2023
Ну й ну. Ды ўжо плюгавенькі джып «Кулінан» афіцыйныя дылеры прадаюць у крамах па мільёну даляраў. А тутака такія кватэрышчы!
0
аматарка Чорнага квадрату/адказаць/
12.02.2023
мясцовы2, ну как эта не працуе? очэнь дажэ працуе. над сваім укусам. укус разьвіваецца ў геаметрычнай прагрэсіі проста і ў гігантскіх масштабах..бах..бах..ах (рэха)
дВОРэц не3%вісімасці - гэта пэўна шчэ не прэдзел...
0
Максим Дизайнер/адказаць/
12.02.2023
Mafkees

Настоящему гэбью ваша Беларусь уже как 10 лет до сра...Они давно живут или заканчивают ремонт в своих домах и апартаментах на Испанской или Французской ривьере. На худой конец - в Варшаве. Знаю два реальных случая.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930