Знайсці
06.02.2023 / 09:46РусŁacБел

«Гэта для мяне навіна». Рэзнікаў пракаментаваў паведамленні аб сваёй хуткай адстаўцы

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв'ю выданню «Факти ICTV» сказаў, што што ні прэзідэнт, ні прэм'ер-міністр не прапаноўвалі яму ўзначаліць міністэрства па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці, і што ён адмовіўся б, калі б атрымаў такую прапанову.

«Пра Мінстратэгпрам я чую ўпершыню. Я хачу сказаць як юрыст, што такой працэдуры пераводу ўнутры ўрада з міністра на міністра не існуе — гэта рашэнне парламента можа быць толькі па прадстаўленні прэм'ер-міністра, калі гэта не пасада МАУ (міністра абароны) або МЗС», — сказаў Рэзнікаў.

«Калі раптам мне такая прапанова паступіла б ад прэзідэнта Украіны ці прэм'ер-міністра, то я адмовіўся б ад яе, таму што не маю экспертызы, якая дазваляла б мне якасна быць міністрам Міністэрства па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці. Таму я думаю, што гэта памылка», — дадаў украінскі міністр абароны.

Раней некалькі дэпутатаў Вярхоўнай Рады паведамілі, што міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў будзе звольнены, і яго пасаду можа заняць цяперашні кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыл Буданаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера