Знайсці
12.02.2023 / 10:581РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

Гэты пірог гарантуе максімальна хуткі і надзейны вынік.

Фота: publicdomainrecipes.org

Каб згатаваць тварожны пірог, вам спатрэбіцца:

  • 400 грамаў тварагу,
  • 2 яйкі (аддзяліце бялкі ад жаўткоў),
  • 200 грамаў цукру,
  • 500 мілілітраў малака,
  • 2 сталовыя лыжкі мукі,
  • чвэрць чайнай лыжкі карыцы,
  • чвэрць чайнай лыжкі солі,
  • палова чайнай лыжкі цёртай цэдры лімона,
  1. Перамяшайце тварог, цукар, муку, соль, цэдру і карыцу.
  2. Узбіце жаўткі і дадайце іх у тварожную сумесь. Добра ўсё перамяшайце.
  3. Паступова дадавайце ў цеста малако і перамешвайце да аднароднасці. Сачыце за тым, каб цеста не аказалася занадта вадкім — магчыма, вам спатрэбіцца менш малака.
  4. Узбіце бялкі і ўмяшайце іх у цеста. Высцеліце форму паперай для выпякання і выкладзіце ў яе цеста.
  5. Выпякайце пірог у духоўцы, разагрэтай да 180 градусаў, на працягу 1 гадзіны.

Рэцэпт на выхадныя: каралеўская ватрушка

Сала карыснае, а ў абястлушчаным тварагу карысці ніякай — нечаканыя факты пра здаровае харчаванне

Наша страва: ватрушкі па­-каладэнску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
12
2
200 грамаў цукру/адказаць/
12.02.2023
Тлушч, сала, кілаграмы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930