Знайсці
06.02.2023 / 16:2611РусŁacБел

У Навагрудку можа з'явіцца помнік князю Міндоўгу

Пра ініцыятыву «Рэгіянальнай газеце» расказала дырэктарка Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна.

— У 2023 годзе мы адзначаем 770-годдзе каранацыі Міндоўга, заснавальніка і першага ўладара ВКЛ, першага і апошняга караля Літвы. Думка аб усталяванні помніка вялікаму князю ў Навагрудку прагучала яшчэ ў далёкім 2003 годзе падчас Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 750-годдзю каранацыі Міндоўга. У 2012 годзе было прынятае адпаведнае рашэнне Навагрудскага райвыканкама. У 2015 райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак для збору грошай, — распавядае Алена.

Яна звяртае ўвагу на тое, што без дапамогі шырокага кола неабыякавых беларусаў у гэтай годнай і неабходнай для Беларусі справе помнік Міндоўгу на яго спадчынных землях можа так і не з’явіцца.

Дабрачынны рахунак па-ранейшаму адкрыты. Сталічны скульптар Сяргей Бандарэнка працуе над стварэннем помніка. Усе неабходныя дакументы, дамова на ахвяраванне, рэквізіты ёсць.

Па словах Алены, працу скульптара падтрымлівае адзін годны спонсар, але грошай на ўвесь помнік у яго не хопіць.

— Гэта сціплая просьба і вялікі спадзеў на тое, што разам, супольным намаганнем мы зможам увекавечыць памяць пра асобу першага вялікага князя літоўскага ў першай сталіцы старажытнай Літвы, і роўна памяць аб нашай дзяржаўнасці, — падсумавала Алена.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.02.2023
ды гэта ж Пагоня
0
Грышка /адказаць/
06.02.2023
Няхай стаіць гэты помнік, нягледзячы на ​​Бондараву. Беларусь мае сваю годную, цікавую гісторыю. Калі ёй гэты факт не падабаецца, яна можа эміграваць у Расею.
07.02.2023
Выдатны помнік. Шкада, калі не паставяць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера