ЖКГ: З мінскіх двароў ужо прыбралі ў 15 разоў больш снегу, чым мінулай зімой
Як паведаміў тэлеграм-канал сталічнага ЖКГ, бягучая зіма, асабліва яе пачатак, адзначылася вялікімі аб'ёмамі снегу. У выніку работнікам мінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі давялося працаваць куды больш напружана.
Арганізацыя «Гаррамаўтадар» і раённыя філіялы за два месяцы вывезлі каля 360 тысяч кубаметраў снегу на снежныя звалкі. Гэта, як падкрэсліваецца, у 15 разоў больш, чым летась.
Уборка снегу вядзецца ў кругласутачным рэжыме, снег дастаўляецца ў тым ліку і на снегаплавільны пункт, размешчаны ў паўднёвай частцы горада.
Чытайце таксама:
Ва ўрадзе заклікалі больш актыўна прыцягваць людзей да ўборкі снегу






«Для мяне асалода быць сярод гэтых прадметаў». Сям'я прамяняла кватэру на дом у вёсцы і абставіла яго рарытэтнымі рэчамі
 1
Каментары
10
BLR/адказаць06.02.2023
Я нешта не зразумеў - а да каго пртэнзія увогуле тут у гэтай заяве?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Барселона» працягнула кантракт з 16-гадовым паўабаронцам. Сума адступных складзе мільярд еўра
 4
Беларуская мастачка піша карціны па вядомых кнігах. Ёсць твор і на аповесць «Па што ідзеш, воўча?»
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера