Знайсці
06.02.2023 / 18:30РусŁacБел

Украінская Генпракуратура арыштавала 170 вагонаў з беларускімі і расійскімі ўгнаеннямі 

Генпракуратура Украіны наклала арышт на 170 вагонаў з угнаеннямі «Беларуськалія» і «Уралкалія». Іх кошт — больш за 2,7 млн даляраў.

«Па інфармацыі следства, чыгуначныя кантэйнеры з угнаеннямі прыбылі ва Украіну яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Яны знаходзіліся ў рэжыме «транзіт» у Мікалаеве на тэрыторыі марскога спецыялізаванага порта», — заявілі ў офісе генпракурора Украіны.

Сцвярджаецца, што беларускі і расійскі калій перавозіўся «ў трэція краіны для продажу і атрымання мільённых прыбыткаў», пры гэтым частка выручкі «ў выглядзе падаткаў пайшла б на фінансаванне вайны Расіі супраць Украіны».

Арыштаваная маёмасць будзе перададзеная агенцтву па пошуку і менеджменце актываў. Пачатае дасудовае расследаванне па артыкуле аб ухіленні ад выплаты падаткаў.

Раней, 28 студзеня, Украіна ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і яшчэ 22 беларускіх кампаній.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930