Знайсці
06.02.2023 / 20:243РусŁacБел

«Непрыступная крэпасць». Генерал УСУ патлумачыў, чаму расіяне не могуць захапіць Бахмут

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі заявіў, што горад Бахмут Данецкай вобласці — гэта непрыступная крэпасць для ворага. Заяву генерала 6 лютага апублікаваў прэс-цэнтр Сіл абароны і бяспекі Украіны.

Фота: AP Photo/Libkos, File

Па словах камандуючага ўкраінскімі Сухапутнымі войскамі, Бахмуцкі раён і сам горад своечасова падрыхтаваліся да абароны. Плюс да ўсяго, сама мясцовасць мае рэльефныя асаблівасці: горад акружаны вышынямі і пагоркамі, якія ствараюць натуральную перашкоду для праціўніка.

«Прадуманая сістэма інжынерных загарод у спалучэнні з прыродным ландшафтам ператварылі гэты раён у сапраўдную непрыступную крэпасць, ля сцен якой знайшла смерць не адна тысяча ворагаў», — заявіў Сырскі.

Па словах генерала УСУ, вайскоўцы выкарыстоўваюць як інжынерныя, так і прыродныя магчымасці, каб знішчаць «найлепшыя падраздзяленні праціўніка».

Чытайце таксама:

Прыгожын звярнуўся да Зяленскага з просьбай не здаваць Бахмут

Падаляк: Украіна плаціць вельмі высокую цану за ўтрыманне Бахмута, але мы не можам яго пакінуць

CМІ: Тактыка ПВК «Вагнер» бязлітасная, але найбольш эфектыўная для сучаснага расійскага войска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
9
Вадя/адказаць
06.02.2023
Информация от непосредственных защитников Бахмута не такая радужная...
06.02.2023
НН что за УСУ?? ВСУ или ЗСУ!
4
Бахмутшмахмут/адказаць
06.02.2023
Почти как неуловимый Джо
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера