Знайсці
06.02.2023 / 22:433РусŁacБел

Еўрасаюз не будзе ўводзіць санкцыі супраць беларускага экспарту ўгнаенняў і прадуктаў харчавання

Еўрасаюз плануе ўвесці супраць Беларусі новы пакет санкцый, падобных да накладзеных раней на Расію. Аднак будуць дзейнічаць і тыя ж выключэнні з санкцый, датычныя пытанняў экспарту ўгнаенняў і харчоў, паведаміў брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзвяк.

«Новая прапанова ЕС адносна санкцый супраць Беларусі шмат у чым адлюстроўвае некаторыя захады, ужо ўжытыя да Расіі: як забарона на наданне ІТ– і кансалтынгавых паслуг, прадметаў раскошы, а таксама забарона на імпарт сталі і золата», — расказаў Рыкард Юзвяк.

Але, як і ў выпадку з апошнім пакетам санкцый ЕС супраць Расіі, узгодненым у канцы 2022 года, адносна ўгнаенняў і харчоў з Беларусі прадугледжаныя выключэнні.

Адзначаецца, што гэта робіцца «для далейшага вырашэння праблем харчовай бяспекі ў трэціх краінах» і што адносна асобаў, якія адыгрываюць «значную ролю ў міжнародным гандлі сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыяй, уключаючы пшаніцу і ўгнаенні», Брусель можа размарозіць іхныя актывы.

Паводле журналіста, гэта можа азначаць, што актывы дырэктара «Беларуськалія» Івана Галаватага і расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі, могуць размарозіць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9
0
Рита/адказаць/
06.02.2023
Позор всем лобистам этих олегархов и этого людоедского режима!
0
Omne ensis impera/адказаць/
06.02.2023
Дайте вообще им денег на ракеты. Быстрее проведут геноцид Украины - быстрее поработят Брюссель с Лозаннами. А там и санкции уже не нужны будут.
1
Верно/адказаць/
07.02.2023
Omne ensis impera, да, они хотят провести военный парад русских танков на площади Брюсселя...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930