Знайсці
06.02.2023 / 23:244РусŁacБел

«Людзі называюць нас рускімі тэрарыстамі». У Аўстрыі самаліквідуецца гурт Russkaja

На фоне вайны Расіі супраць Украіны папулярны аўстрыйскі гурт Russkaja абвясціў пра закрыццё праекта. Як адзначаецца ў заяве, апублікаванай на афіцыйнай старонцы гурта ў фэйсбуку 3 лютага, «вайна ва Украіне, распачатая Расіяй 24 лютага 2022 года, робіць немагчымым для нас працягваць падтрымліваць імідж і стыль, які сатырычна выкарыстоўвае савецкія сімвалы і мову», піша Deutsche Welle.

На думку музыкаў,

«гэтая вайна не спыніцца ў найбліжэйшы час, і нават калі б яна спынілася, савецкі вобраз і стыль апынуліся назаўжды табуяванымі».

Таксама выканаўцы заявілі, што асцерагаюцца за сваю бяспеку, бо:

«Людзі называюць нас рускімі тэрарыстамі і прарасійскімі, нават калі мы з'яўляемся поўнай супрацьлегласцю».

Гурт, у склад якога ўваходзяць шэсць мужчын і адна жанчына, быў заснаваны 18 гадоў таму аўстрыйскім музыкам і акцёрам руска-грузінскага паходжання Георгіем Макацарыя, які з 1989 года жыве ў Вене. У сваёй музыцы Russkaja сумяшчае элементы полькі, ска, фанфар, року і рускай народнай музыкі.

Пасля пачатку вайны ва Украіне калектыў перапісаў тэксты песень, у якіх звычайна змяшаныя руская, нямецкая і англійская мовы, публічна асудзіў агрэсію Расіі і падтрымаў Украіну. «Тое, што адбываецца цяпер, — гэта катастрофа, і мы асуджаем гэтую вар'яцкую вайну», — заявіў Георгій Макацарыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.02.2023
ром, А ўкраінцы не людзі? 
10
ром/адказаць/
07.02.2023
?, яны такия ж люди як и русския))
07.02.2023
ром, паўсім не такія жа, калі зьверскі нападаюць на іншых.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829