Знайсці
06.02.2023 / 23:593РусŁacБел

Беларускія дарожнікі навучыліся ўкладваць асфальтабетон у снег

Беларускія дарожнікі навучыліся ўкладваць асфальтабетон у снег, не парушаючы тэхналогію, расказаў тэлеканаду СТБ гендырэктар «Гаррамаўтадара» Дзяніс Глінскі.

«Існуе такая тэхналогія, якая можа і ў снег укладваць асфальтабетон. Галоўнае, каб карта, якую выразалі, была чыстая», — расказаў ён, пад картай маючы на ўвазе прастакутнік у асфальце.

А вось калі дарожнікі ўкладваюць гарачыя асфальтабетонныя сумесі ў лужыну — то гэта недапушчальна, адзначыў Глінскі.

Цяпер у Мінску адначасова працуюць брыгады асфальтабетоншчыкаў на 25 вуліцах, прычым, не толькі днём, але і ноччу. І нібыта

пасля таго, як у іх з'явілася сучасная тэхніка для залівання асфальтабетону, прадукцыйнасць працы павялічылася ажно ў 4 разы.

Адна з галоўных праблем з дарожным палатном у Мінску — каляіны ў месцах прыпынкаў гарадскога транспарту летам. Каб гэтага пазбегнуць, сталі ўкладваць асфальт на армаваную сетку, і яна мае аберагаць дарогу ад каляін і расколін. У якасці эксперыменту такім чынам ужо адрамантавалі ўчастак дарогі на вуліцы Каліноўскага. Праўда, які будзе вынік, стане зразумела толькі праз два-тры гады эксплуатацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
кинотеатр Вильнюс/адказаць
07.02.2023
"У якасці эксперыменту такім чынам ужо адрамантавалі ўчастак дарогі на вуліцы Каліноўскага."

а там надта вялікі пассаЖЫРАпаток?
0
пролетая п а н а д . . ./адказаць
07.02.2023
[Рэд. выдалена]
07.02.2023
А раней навучыліся ўкладаць грошы ў кішэнь. Некалькі разоў. За дрэнную працу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930