Швед ацаніў шкоду, нанесеную БССР у гады вайны
Генпракурор Андрэй Швед у эфіры праграмы «Размова ў прэзідэнта» назваў ацэнку матэрыяльнай шкоды, нанесенай у часы вайны БССР. Камісія лічыць шкоду ў золаце, а затым пераводзіць у даляры.
«У кастрычніку мінулага года завяршыла работу спецыяльная ўрадавая камісія, якая вызначала матэрыяльны ўрон, нанесены ў гады Вялікай Айчыннай вайны БССР. Такая праца была праведзеная, і сёння (у панядзелак) таксама даложана кіраўніку дзяржавы, што мінімальная сума матэрыяльнай шкоды складае 43,5 тыс. т золата, альбо ў цяперашнім курсе даляра ЗША — 2 трыльёны 300 мільярдаў. Гэта значыць, у залежнасці ад курсу даляра мы сёння пра тое, што нанесеная нямецка-фашысцкімі акупантамі прамая матэрыяльная шкода ацэньваецца для Рэспублікі Беларусь у суме не менш за 2 трыльёны 300 мільярдаў даляраў ЗША», — сказаў Швед.
Таксама генпракурор расказаў, што ў выніку працы камісіі выяўлена, што было поўнасцю ці часткова спалена 10500 вёсак, а загінулі 3 мільёны чалавек.






Нармальна гучыць? "Закон суроў, но он закон!"? Прыкладна гэтак жа гучаць зараз прысуды "беларускіх" судоў за палітычную дзейнасць асобных людзей. Усё ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Вось толькі, каб гісторыяў з Вашай вёскай і Олай больш не паўтаралася, і была ў 1948 годзе прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Міжнародныя пакты аб правах да яе, на якія сёння плююць фактычная ўлады Беларусі. А тут яны падлічылі нейкую шкоду і нешта там прад'яўляюць...