Знайсці
07.02.2023 / 13:045РусŁacБел

Паглядзіце, які каляндар у Польшчы зрабіла беларуская ілюстратарка

Беларуская ілюстратарка @dzeja.art стварыла файны каляндарык, які быў надрукаваны ў Польшчы. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме.

«Можна замовіць, набыць, камусь падарыць, паставіць сабе на паліцу, а праз год выкарыстаць драўляную падстаўку пад новы, альбо так на якія патрэбы», — напісала Надзея на сваёй старонцы ў інстаграме.

Таксама ілюстратарка распавяла пра «прыгоды», якія здараліся з календаром у польскіх друкарнях: «Шчыра кажучы, паразумецца з польскай друкарняй аказалася няпроста: то папера была не тая (хаця быццам наконт яе ўсё тлумачылі), то палі чамусьці пакінулі (хаця прасілі без іх), то колер фону адрозніваўся на картках (хаця на макетах быў аднолькавы). То друкарня раптоўна зачынілася. Прыйшлося значна панервавацца, але ў выніку ўсё атрымалася».

Замовіць каляндар можна, напісаўшы @dzeja.art у асабістыя паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
07.02.2023
Я ожидал - непаразуменне з польскай друкарняй)) з ими паразцметь бывае вельми тяжка))) все белорусы отмечают их тупость в крацноц степени
1
гоблен/адказаць/
07.02.2023
[Рэд. выдалена]
0
Wesley Stark. /адказаць/
09.02.2023
Дзякуй аўтарцы за прыгожы і практычны календар. Не трэба хвалявацца, памятаы, што дапамагаць прабівацца трэба не таленавіым. А талент прабіваеццаяк заўсёды, сам. І з перашкодамі завіснікаў…
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера