Знайшлі беларуску, якая прапала пасля землятрусу ў Турцыі
Знайшлі пацярпелую падчас землятрусу ў Турцыі беларуску — Аляксандра цяпер знаходзіцца ў бальніцы, яе муж таксама. А вось пошукі малога сына пакуль працягваюцца, паведаміла яе сястра ў сацсетках.
Здарэнне адбылося ў горадзе Хатай, які моцна пацярпеў ад землятрусу.
Сястра Аляксандры Марыя расказала ўчора блогу «Людзі», што апошні раз яны размаўлялі ўвечары ў нядзелю: «Пасля гэтага яна больш не выходзіла на сувязь. Без сувязі таксама яе блізкія. Мая сяброўка з Турцыі кажа, што да яе ніяк не даехаць, бо дарогі перакрытыя».
Спачатку паведамлялася, што прапаў і муж Аляксандры Акпынар, але пасля высветлілася, што ён знаходзіцца ў бальніцы з пераломам нагі.
Цяпер шукаюць маленькага сына Алі.
4
1
0
0
14
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памерла 39-гадовая шматдзетная маці з Бабруйска, якую раней судзілі за фота са сцягам
 3
Сяргей Церабавец знойдзены
 2
«Рабіў мэблю для яхт, звольніўся»: падрабязнасці знікнення таты Лізы з Мазыра, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце
 1
«Мне цяжка трэніравацца на штодзённай аснове». Герой матча «Рэала» згадаў сітуацыю ва Украіне пасля гульні
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера