Знайсці
07.02.2023 / 14:42РусŁacБел

Літоўскія датацыі сем'ям на ацяпленне амаль роўныя беларускім пенсіям

У 2022 годзе кампенсацыі атрымлівалі 17 працэнтаў хатніх гаспадарак.

У 2022 годзе ў Літве кампенсацыі выдаткаў на ацяпленне і ваду атрымлівалі 17 працэнтаў усіх хатніх гаспадарак краіны, паведамляе літоўскае агенцтва ELTA са спасылкай на міністра сацыяльнай абароны і працы Літвы Моніку Навіцкене.

На кампенсацыю маюць права ўсе людзі з невысокімі даходамі. Невысокімі — па мерках Літвы, вядома. Калі чалавек жыве адзін, то права на датацыю ён мае, калі яго даход меншы за 357 еўра на месяц. Калі не адзін — то пры даходах ад 258 еўра на чалавека.

Для разумення: сярэдняя пенсія ў Літве на сёння складае 542 еўра, гэта каля 1560 рублёў (у Беларусі — 670 рублёў).

У 2022 годзе сярэдні памер кампенсацыі выдаткаў на ацяпленне жылля на аднаго чалавека на месяц у Літве складаў 152 еўра (каля 440 рублёў), калі чалавек жыве ў сваім доме або ў доме без цэнтральнага ацяплення і 42 еўра — калі ў доме з цэнтральным ацяпленнем.

Такім чынам, малазабяспечаныя людзі аказваюцца дадаткова абароненымі.

Прадукты і адзенне ў Літве каштуюць прыкладна столькі ж, як у Беларусі, а вось камунальныя паслугі істотна даражэйшыя. Гэта звязана як з тым, што Літва купляе нафту і газ па сусветных цэнах, а Беларусь атрымлівае ад Расіі па зніжаных, узамен за русіфікацыю і вайскова-палітычны альянс. Большыя цэны на паслугі, у тым ліку і ЖКГ, звязаныя таксама з тым, што заробкі работнікаў там у некалькі разоў вышэйшыя, чым у Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930