Знайсці
07.02.2023 / 15:111РусŁacБел

Былую супрацоўніцу «Белагра» асудзілі за ўдзел у пратэстах на год калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 30 студзеня асудзілі палітзняволеную Кацярыну Якаўлеву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Лідзія Цяліца прызначыла Кацярыне адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Справу пачалі разглядаць 26 студзеня, а 30-га — асудзілі.

Кацярына Якаўлева — грамадзянка Расійскай Федэрацыі, супрацоўніца «Белагра». Была затрыманая пасля вобшукаў у арганізацыі 29 верасня 2022 года. Стала вядома, што Кацярыну перавялі ў СІЗА паводле абвінавачвання ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Кацярына Аляксандраўна Якаўлева)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
0
Раман/адказаць/
07.02.2023
Злачынны рэжым паставіў на плынь злачынства супраць чалавечнасці і гэта будзе працягвацца пакуль будзе існаваць тыран і злачынца лука з ягонаю хунтаю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930