Знайсці
07.02.2023 / 16:091РусŁacБел

Кіеў заклікаў Тбілісі спыніць зводзіць палітычныя рахункі з Саакашвілі і перадаць яго Украіне

Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што расчараванае рашэннем Тбіліскага гарадскога суда, які адхіліў хадайніцтва абароны грамадзяніна Украіны Міхаіла Саакашвілі аб адтэрмінаванні і аб вызваленні яго ад пакарання ў сувязі з цяжкім станам здароўя, піша «Радыё Свабода».

Скрын відэа

«Улада Грузіі мусіць тэрмінова спыніць зводзіць палітычныя рахункі з украінскім грамадзянінам, гарантаваць выкананне яго правоў і перадаць яго Украіне. МЗС Украіны будзе працягваць абараняць інтарэсы грамадзяніна Украіны Міхаіла Саакашвілі, які мусіць быць вызвалены», — адзначаецца ў заяве МЗС Украіны.

Тбіліскі гарадскі суд на пасяджэнні 6 лютага адмовіўся адтэрмінаваць або вызваліць Міхаіла Саакашвілі ад пакарання ў сувязі з цяжкім станам здароўя. Апроч таго, суд не ўзяў да ўвагі заключэнне медыкаў аб цяжкасці захворвання палітыка. Суд таксама адмовіў і ў дазволе вывезці яго на лячэнне за мяжу.

Раней адвакаты Саакашвілі паведамлялі, што ён у рэанімацыі. Паплечнікі экс-прэзідэнта лічаць, што яго ў турме атруцілі.

Міхаіла Саакашвілі ў 2021 годзе асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў злосным перавышэнні службовых паўнамоцтваў. У траўні мінулага года здароўе палітыка пачало пагаршацца, з 12 траўня ён знаходзіцца ў прыватнай клініцы, застаючыся пры гэтым пад вартай.

30 студзеня прэс-сакратар Саакашвілі Георгій Чаладзэ паведаміў, што яго перавялі ў аддзяленне рэанімацыі, але дырэктарка клінікі не пацвердзіла гэтую інфармацыю. Сябры сям’і і адвакаты дамагаліся вызвалення Саакашвілі, каб вывезці яго на лячэнне за мяжу.

Саакашвілі назваў рашэнне суда «смяротным прысудам», вынесеным у інтарэсах яго палітычных праціўнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Не поможет/адказаць/
07.02.2023
Личные счета сводит путин.
Теперешняя власть Грузии у него на побегушках. Навряд ли она осмелиться сделать что-то поперёк воли путина.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера