Знайсці
07.02.2023 / 16:5211РусŁacБел

Па беларускіх касцёлах вандруе чабурашка ў вышыванцы

Пра сям'ю, што публікуе фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю касцёла, які наведваюць, піша katolik.life.

Незвычайны праект распачалі ў інстаграме сужэнцы Антон і Аліна з Мінска. Яны стварылі старонку «Чабурашка Падарожнік» (гэта не звязана з выхадам новага фільма пра гэтага героя — свой праект мінчукі пачалі раней), апранулі цацку ў адмысловую вышыванку з беларускім арнаментам і возяць яе па краіне.

Вандроўнікі публікуюць здымкі з Чабурашкам каля адметных аб’ектаў — у асноўным, гэта каталіцкія храмы. Муж і жонка выкладаюць фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю касцёла, які наведалі. З пачатку 2023 года Чабурашка ў вышыванцы паспеў пабываць у храмах вёсак Белагруда, Жырмуны, Асава, гарадскога пасёлка Радунь.

Старонка праекта мае каля 3 тысяч падпісантаў. Як адзначаюць яго аўтары, яны любяць падарожжы і прыгоды, мараць пра аўтадом.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
24
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Параска/адказаць/
07.02.2023
Я буду рабiць з Мiki маусам альбо з Хрушкам са Сцяпашкам , першы амерыканскi а другi ,як i Чебурашка -руский мир , (жарт) толькi некаторыя беларусы ментальна у Расеi жывуць
0
Панас/адказаць/
07.02.2023
Кракадзіла Гену і шапакляк яшчэ апраніце ў вышыванкі і цягайце разам. Глузды паехалі ў чабурэкію...
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
08.02.2023
праект можа лічыцца сімвалам Бела-Русі. Чабурашка ў вышыванцы: змест агульнарускі, вонкавая абалонка - этнаграфічная
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера