Знайсці
07.02.2023 / 19:522РусŁacБел

Мінскі тэатр «Зніч» стаіць перад пагрозай закрыцця

Дырэктарку і мастацкую кіраўніцу тэатра аднаго актора «Зніч» Галіну Дзягілеву адправілі на пенсію, а спектакляў ва ўстанове няма з восені. Інфармацыю пра гэта Zerkalo.io заўважыла на афіцыйнай старонцы Белдзяржфілармоніі ў фэйсбуку.

Галіна Дзягілева падчас аднаго са спектакляў тэатра. Фота: bntu.by

Ці будзе працаваць тэатр пасля сыходу дырэктаркі — незразумела, існуе рэальная рызыка яго страціць. Як расказалі «Зеркалу» суразмоўцы са сферы культуры, звальненне Дзягілевай не было палітычным. У гэтым годзе актрысе спаўняецца 76 гадоў, таму гэта магло быць і проста па ўзросце. 

Куды большы ўдар па тэатры нанесла тое, што ў верасні 2022 года ўлады прыпынілі працу Чырвонага касцёла — менавіта ён з канца дзевяностых стаў пляцоўкай для «Зніча»: там была абсталяваная спецыяльная зала. З таго часу спектакляў больш не праводзілася. Апошняе абнаўленне афішы датаванае якраз вераснем.

Затым памёр Вячаслаў Шакаліда — адзіны актор, які быў у штаце тэатра.

«Зніч» не працуе ўжо амаль 5 месяцаў. У штаце няма ніводнага акцёра, пасада дырэктара і мастацкага кіраўніка вакантныя — пра новае прызначэнне нічога не паведамлялася. Існуе небяспека, што гэты тэатр увогуле знікне.

Тэатр «Зніч» з'явіўся ў 1989 годзе, свой першы спектакль паказаў праз год у Полацку. Заснавальніцай «Зніча» была Галіна Дзягілеваякая да таго 17 гадоў (1968-1985) працавала ў віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.

Спектаклі гэтага тэатра паказваліся на фестывалях як у Беларусі, так і за мяжой.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алесь/адказаць/
07.02.2023
У гэтым тэатры ўсе спэктаклі былі на беларускай мове. Ён быў здаецца адным з пяці/шасці тэатраў у краіне, дзе выключна ўсе спектаклі ішлі па-беларуску (таксама быў Купалаўскі, ТЮГ...) З Купалаўскім усім вядомая гісторыя, у ТЮГу цяпер таксама дадалі спектаклі на рускай. Ну зараз і Зніч знікае.
0
Woodoo Cult /адказаць/
11.02.2023
Есть! Есть новый директор театра! Молодой. Только 50 исполнилось!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера