Знайсці
07.02.2023 / 20:20РусŁacБел

Ва Украіне Херсонскую, Днепрапятроўскую і Запарожскую вобласці ўзначаляць сілавікі

Ва ўзгодненых урадам Украіны праектах прэзідэнцкіх указаў сказана, што новымі кіраўнікамі прыфрантавых абласных адміністрацый стануць выхадцы з сілавых структур.

Юрый Малашка, адзін з будучых рэгіянальных кіраўнікоў Украіны

Новыя меркаваныя рэгіянальныя кіраўнікі:

  • У Херсонскай вобласці — Аляксандр Пракудзін, начальнік мясцовай паліцыі;
  • У Днепрапятроўскай вобласці — Сяргей Лысак, які ўзначальваў абласное ўпраўленне Службы бяспекі Украіны;
  • у Запарожскай вобласці — Юрый Малашка, які раней узначальваў Антытэрарыстычны цэнтр пры СБУ.

Цяпер рашэнні павінен зацвердзіць Уладзімір Зяленскі.

Адміністрацыю у Херсонскай вобласці раней узначальваў Яраслаў Янушэвіч, у Днепрапятроўскай вобласці — Валянцін Разнічэнка, у Запарожскай — Аляксандр Старух.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930