Знайсці
07.02.2023 / 21:17РусŁacБел

Баранавіцкага актывіста Чарнавуса-малодшага затрымалі па крымінальнай справе

Як стала вядома бацьку актывіста, Мікалаю Чарнавусу-старэйшаму, сына пасля трох сутак не адпусцілі, бо адміністрацыйная справа перацякла ў крымінальную, паведамляе «Брэсцкая вясна».

Якая гэта можа быць крымінальная справа, Чарнавус-старэйшы нават і ўявіць сабе не можа. За ўдзел у акцыях сын ужо быў пакараны. Летам 2021-га яго арыштоўвалі на тры дні, а затым далі штраф у 20 базавых.

Як Мікалаю Чарнавусу расказалі сведкі затрымання яго сына, 2 лютага 10 міліцыянтаў прабіраліся да іх дома, паўзучы. Відаць, уяўлялі сабе, што будуць затрымліваць небяспечнага злачынцу. Яны паламалі плот, а калі ўварваліся ў дом, то паднялі дзікі крык: «Стоять, лицом к стене, руки за голову!»

Абшукалі не толькі другі паверх, дзе жыве Мікалай з сям'ёй, а і першы, дзе жыве Чарнавус-старэйшы. Пасля ператрусу яны забралі тэлефон Мікалая-малодшага і ноўтбук.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930