Міністр абароны Германіі прыехаў у Кіеў і прывёз з сабой танк Leopard 2
Фота сустрэчы з кіраўніком абароннага ведамства ФРГ апублікаваў яго ўкраінскі калега Аляксей Рэзнікаў. Барыс Пісторыус прывёз у Кіеў Leopard 2, але пакуль што толькі яго зменшаную копію.
Зрэшты, з пастаўкамі сапраўдных танкаў таксама ўсё зрушылася з месца і пакуль што ідзе па плане.
Міністэрства эканомікі і аховы клімату ўжо выдала нямецкім кампаніям ліцэнзіі на пастаўкі 178 танкаў Leopard 1 A5. Тэрмін паставак залежыць ад таго, колькі часу зойме іх рамонт, паведамляе Міністэрства абароны ФРГ.
А міністр Барыс Пісторыус у Кіеве заявіў, што Украіна атрымае танкі Leopard 2 A6 у канцы сакавіка.
Акрамя таго, нямецкае агенцтва DPA паведаміла, што акрамя паставак Leopard 2, Украіна атрымае больш за 100 асноўных баявых танкаў старэйшага тыпу Leopard 1A5 ад еўрапейскіх краін.





