Знайсці
08.02.2023 / 08:19РусŁacБел

Трэцяя вобласць зняла абмежаванні па вывазе тавараў у краіны ЕС

Ліміт на вываз з Беларусі прадуктаў фізасобамі зняла Брэсцкая вобласць. Рашэнне ўступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання.

На мінулых тыднях абмежаванні на вываз прадуктаў у краіны ЕС (гаворка ідзе пра Польшчу, Літву і Латвію) знялі ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

Пастановай Саўміна ад 12 красавіка 2022 года № 224 «Аб мерах па абароне ўнутранага рынку» былі ўведзеныя абмежаванні на вываз круп, пшанічнай мукі, макароны, алею, цукру, солі і кансерваў. Для пшанічнай мукі ўсталяваны ліміт адзін кілаграм, для кансерваў — не больш за 3 бляшанкі, для іншых прадуктаў — 1 кілаграм або 1 літр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера