Знайсці
08.02.2023 / 08:451РусŁacБел

ЗША пагадзіліся прадаць Польшчы зброі на $10 млрд, у тым ліку ракеты ATACMS. Але без права перадачы Украіне

Дзярждэпартамент ЗША ўхваліў продаж Польшчы ракет і пускавых установак на агульную суму 10 млрд даляраў, паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства абароны ЗША.

Фота: militaryleak.com

У прыватнасці, Польшча атрымае 18 пускавых установак HIMARS, добра знаёмых дзякуючы вайне ва Украіне (Украіна з лета атрымала як мінімум 20 адзінак), 1559 ракет GMRS (з далёкасцю да 90 км — іх актыўна прымяняе і Украіна),

а таксама балістычныя ракеты ATACMS, якія запускаюцца тым жа HIMARS, але з далёкасцю амаль 300 км.

Гэтыя апошнія Вашынгтон перадаваць Украіне адмаўляецца; адзначаецца, што Польшча атрымае іх з умовай не перадаваць трэцім краінам без згоды ЗША.

Гэта, аднак, калі не апошняя фармальнасць — застаецца падпісаць кантракты з вытворцам.

Апошнія гады і асабліва з пачатку вялікай вайны ва Украіне Польшча пачала маштабнае пераўзбраенне і нарошчванне свайго войска. Старое ўзбраенне савецкіх узораў яна ў вялікіх колькасцях перадае Украіне.

Так, у маі Польшча запрасіла ў ЗША аж 500 адзінак HIMARS; вытворца Lockheed Martin адказаў, што зможа паставіць максімум 200 адзінак. Польшча таксама замовіла ў Паўднёвай Карэі 288 рэактыўных пускавых установак Chunmoo. На працягу 2022 года Варшава таксама замовіла ў ЗША 116 танкаў Abrams мадыфікацыі M1A1 Abrams і 250 мадыфікацыі M1A2.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Няма дабра і зла, ёсць толькі інтарэсы/адказаць/
08.02.2023
Вось такія менавіта ракеты патрэбны Украіне і каб ЗША жадалі перамогі Украіне то ўжо перададі б ёй узбраенне, а так ЗША хоча вырашаць свае палітычныя мэты праз гэтую вайну.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера