Настаўніка гісторыі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі да «хатняй хіміі»
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 7 лютага быў вынесены прысуд жыхару Моталя Сяргею Козелу, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка.
Сяргей Козел быў затрыманы ў пачатку снежня 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА №1.
Вядома, што да затрымання Сяргей працаваў настаўнікам гісторыі ў мінскай школе № 30. Мужчына скончыў гістфак БДУ і яшчэ са школьных гадоў вельмі захапляўся вывучэннем гісторыі.
За ўдзел у акцыі пратэсту 26 кастрычніка 2020 годзе ён быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 14 сутак.
Суд прызнаў яго вінаватым і асудзіў да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады («хатняя хімія»).
Сяргея вызвалілі з-пад арышту ў зале суда.





