Кім Чэн Ын прывёў дачку на банкет з генераламі
Лідар КНДР Кім Чэн Ын разам з дачкой і жонкай прыйшоў 7 лютага на банкет з камандуючымі Карэйскай народнай арміі. Урачыстасць адбылася з нагоды 75-годдзя заснавання арміі краіны.
Усе фота: «Голас Карэі»
Фотаздымкі публікуе «Голас Карэі». На сваёй рускамоўнай старонцы выданне паведамляе, што Кім Чэн Ын 7 лютага «наведаў гасцініцу, дзе ўладкаваліся генералы Народнай арміі, каб павіншаваць іх з 75-годдзем заснавання КНА, якая будзе ўпісана залатымі літарамі ў летапіс магутнай чучхейскай Карэі».
«Калі лідар краіны зʼявіўся ў банкетнай зале, усе прысутныя ўзнялі громападобныя воклічы», — дадае «Голас Карэі».
Упершыню на публіцы з дачкою Кім Чэн Ын з’явіўся ў лістападзе, калі адбываўся пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17».






Каментары
40
дочка Максима Дизайнера/адказаць08.02.2023
⤷Дизайнер, колеры для Коли больно не православные... видите ж - столы и стулья в б-ч-б
00
a.hto.tam.idze/адказаць17.02.2023
Генерал ззаду ад прынцэсы недастаткова зацята радуецца. Больш яго не ўбачым.
00
qw/адказаць19.02.2023
я нават ведаю, у каго кім чэн ын падхапіў ідэю хадзіць з дзіцём
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Праваабаронцу Насту Лойка пачнуць судзіць 13 чэрвеня
 1
Навукоўцы могуць навучыцца ствараць сперматазоіды і яйцаклеткі з любой клеткі чалавечага цела. Калі гэта ўдасца, гэта зменіць наш свет
 9
Пазбавілі ліцэнзій яшчэ чатырох адвакатаў
 3
У скандал з экзаменамі ўмяшаўся Лукашэнка / Бамбяць Маскву / Звольнілі мэра і генерала. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 30 мая
Тадэвуш Кандрусевіч паедзе маліцца ў Расію
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера