Знайсці
09.02.2023 / 20:046РусŁacБел

Пракуратура паклікала беларусаў каяцца. Але праз спешку выдала адказнага за сайт супрацоўніка

У аўторак быў зарэгістраваны сайт, на які трэба пісаць лісты ахвотным вярнуцца з-за мяжы. 

Пасля стварэння камісіі «па вяртанні эмігрантаў» Генпракуратуры спатрэбіўся рэсурс, які будзе прымаць звароты — быў зарэгістраваны дамен па адрасе komissia-dom.by.

З сайтам настолькі спяшаліся, што ў рэестры зарэгістраваных даных запісаны асабісты нумар адказнага за яго супрацоўніка. Гэтыя даныя лёгка можна схаваць, але, відаць, пра гэта забыліся.

Скрыншот з інфармацыяй пра ўладальніка дамена

Адказнага супрацоўніка клічуць Сяргей Смірноў. Яму 37 гадоў, ён нарадзіўся ў Слуцкім раёне. Пасля пераехаў у Мінск, скончыў фізічны факультэт Педуніверсітэта і ўладкаваўся ў суд Мінскага раёна. Там ён быў кансультантам — на гэтай пасадзе звычайна займаюцца рознай папяровай працай (адказамі на звароты, упарадкаваннем дакументаў і іншымі рэчамі такога кшталту).

Сяргей Смірноў

У 2021 (або 2022) годзе Сяргей уладкаваўся на працу ў Генеральную пракуратуру. Там ён адказвае за тэхнічныя пытанні (ягоны працоўны электронны адрас — [email protected]). Ён, імаверна, і зарэгістраваў дамен, на які можна слаць звароты пра вяртанне.

Заўважаны ў палітычных рэпрэсіях ён не быў, прынамсі, публічна.

Адметна, што сайт уласна пракуратуры не даступны з-за мяжы, таму азнаёміцца са зваротамі да эмігрантаў наўпрост немагчыма.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата» 

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Вярнулася ў Беларусь, паверыўшы абяцанням сілавікоў — цяпер яе будуць судзіць па 12 крымінальных артыкулах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
94
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
7
0
Пінжак/адказаць/
09.02.2023
Вэлкам ту клаб рассакрэчаных-засвечаных расходных матэрыялаў
0
Петро/адказаць/
10.02.2023
Каяцца адразу ў пракуратуру? Яны мяне за дэбіла трымаюць?
10.02.2023
Суседзі будуць ведаць, хай угінае галаву ніжэй
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930