Знайсці
09.02.2023 / 00:168РусŁacБел

Кампанія Google страціла 100 млрд даляраў праз памылковы адказ чат-бота

Памылка чат-бота Bard, заснаванага на тэхналогіі штучнага інтэлекту, каштавала Alphabet, мацярынскай кампаніі Google, каля 100 млрд даляраў. На столькі знізіліся яе акцыі пасля няўдалай прэзентацыі навінкі, піша Reuters.

Фота: AP Photo/Jens Meyer, File

У прэзентацыйным роліку Bard павінен быў адказваць на простыя пытанні, але пры адказе на запыт, якія адкрыцці зрабіў касмічны тэлескоп Джэймс Уэб, зрабіў памылку. Адказ, што з яго дапамогай былі атрыманыя першыя здымкі экзапланет, быў няправільны. 

Хоць памылку заўважылі непасрэдна перад прэзентацыяй, кампанія ўсё адно яе правяла. Але фурору яна не выклікала, што ўрэшце прывяло да распродажу акцый. 

Так як Microsoft і Google хочуць укараніць штучны інтэлект у тэхналогіі пошуку, дакладнасць падаванай чат-ботамі інфармацыі мае вельмі вялікае значэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
27
Ого
19
Сумна
1
Абуральна
2
1
Максим Дизайнер/адказаць/
09.02.2023
Воздушный пузырь лопнул. Забурел, Гуггл, ой забурел.Толпы бездельников с ноутбучеком с зарплатами в год, как у памяркоунага за всю жизнь, столовка с бочками пива и вина, все бесплатно. 12 тыс. - на мороз, минус 100 ярдов за безделье за многие годы, что дальше?Продажа Маску или правительству США?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
09.02.2023
Ттт,

Не знаю про математическую аппроксимацию. Но то, что ИИ - это обычная программа, набор модулей, взаимодействующих и дополняющих друг друга - знаю точно. Для тех кто в танке, представьте себе обычный сайт, разделы которого генерируются и обновляются в зависимости от функционала, запросов, целевой аудитории, цвета флага и синюшности морды. А так да, звучит красиво.
10.02.2023
Сабака Паўлава, я не думаю. Я знаю. Еще нет и не будет при таком подходе «искусственного интеллекта» который отличит собаку от кошки - задача которую мозг решает за полсекунды. И прочие примеры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера