Знайсці
09.02.2023 / 09:19РусŁacБел

За 17 каментарыяў абразлівага характару мінчук атрымаў два гады калоніі і 200 базавых штрафу

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 27 студзеня вынес прысуд 36-гадоваму Алегу Юшкевічу, якому інкрымінаваныя публічныя абразы Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), суддзі (арт. 391) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Паводле матэрыялаў следства, абвінавачаны з лістапада 2020 года па сакавік 2022-га з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў чатах тэлеграм-каналаў, прызнаных судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, апублікаваў 17 каментарыяў абразлівага характару з нецэнзурнай лаянкай на адрас суддзі, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іншых прадстаўнікоў улады, а таксама Лукашэнкі.

У судовым пасяджэнні Юшкевіч прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Растлумачыў, што здзейсніў злачынствы пад уплывам «антыдзяржаўных інфармацыйных крыніц», паколькі не правяраў дакладнасць размешчаных у іх звестак.

Суд прызначыў Юшкевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады са штрафам 200 базавых велічынь (7,4 тыс. рублёў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера