Знайсці
09.02.2023 / 11:27РусŁacБел

Стала вядома, калі пройдзе наступны «Усебеларускі народны сход»

«У канцы красавіка 2024 года мусіць быць скліканы першы Усебеларускі народны сход па тых правілах, якія пазначаныя ў нормах Канстытуцыі і законе аб УНС», — сказала сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Вольга Чупрыс.

УНС у лютым 2021 года. Фота БелТА

Вядома, што рашэнні УНС прымаюцца большасцю ад поўнага складу, з'яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

Мяркуецца таксама стварыць прэзідыум (пастаянна дзеючы калегіяльны орган для аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю УНС) і сакратарыят (працоўны орган УНС). Колькасць прэзідыуму — 15 чалавек. Старшыня УНС, яго намеснікі, іншыя члены прэзідыумубудуць абірацца на першым пасяджэнні УНС са складу яго дэлегатаў.

Вядома таксама, што пасяджэнні УНС праводзяцца не радзей аднаго разу на год. Пасяджэні прэзідыуму УНС — не радзей аднаго разу на 6 месяцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930