Знайсці
11.02.2023 / 13:1829РусŁacБел

Да чаго прывядзе закрыццё «Баброўнікаў»

Польскі бок паведаміў, што пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю з 10 лютага прыпыніць сваю працу «з меркаванняў нацыянальнай бяспекі». Сваё рашэнне Варшава прыняла праз дзень пасля прысуду Андрэю Пачобуту. «Наша Ніва» тлумачыць, як гэта закрыццё адаб'ецца на беларусах.

Засталося два з шасці пунктаў пропуску ў Польшчу

Да пандэміі COVID-19 на беларуска-польскай мяжы функцыянавала шэсць аўтадарожных пунктаў пропуску, цяпер такіх засталося толькі два.

Абодва месцяцца ў Брэсцкай вобласці. Пункт пропуску «Брэст — Цярэспаль» прызначаны для руху легкавога транспарту, а «Казловічы — Кукурыкі» — выключна для грузавога.

«Бераставіца — Баброўнікі» заставаўся апошнім мультыфункцыянальным пунктам пропуску на беларуска-польскай мяжы. Таксама ён быў апошнім дзейным у Гродзенскай вобласці.

Праз абвастрэнне міграцыйнага крызісу, да якога быў датычны і беларускі бок, Польшча вырашыла закрыць з 21 лістапада 2021 года пункт пропуску «Брузгі — Кузніца». Закрыццё вялікага памежнага пункта, які быў здольны прапускаць за суткі да 1600 легкавых і 580 грузавых аўто, прывяло да велізарных чэргаў. У пікавыя месяцы дальнабойшчыкі тыднямі былі вымушаны стаяць у чэргах на мяжы.

Чаго чакаць ад такога рашэння?

Закрыццё яшчэ аднаго пункта пропуску прывядзе да ўскладнення сітуацыі з чэргамі на мяжы, што ў сваю чаргу павялічыць стаўкі на перавозку грузаў і пасажыраў.

У найгоршай сітуацыі акажуцца жыхары Гродзенскай вобласці. Цяпер ім будзе нашмат складаней патрапіць у Польшчу. Асабліва тым, хто едзе туды на грамадскім транспарце. Перавозчыкам спатрэбіцца час, каб перабудаваць маршруты і ўзгадніць іх. 

І калі паездкі на закупы можна адкласці да лепшых часоў ці замест Беластока з'ездзіць у Вільню, то тым, хто працуе ці вучыцца ў Польшчы, давядзецца траціць на паездкі праз мяжу больш часу і грошай.

Пацерпяць ад закрыцця «Бераставіцы» і мясцовыя чаўнакі. Пэўныя страты ад такога рашэння панясе і польскі бок, бо з улікам новых абставін можа стаць менш людзей, якія будуць гатовыя ехаць на шопінг у Беласток. 

Ад 10 лютага шлях з Гродна да Беластока на аўто будзе пралягаць праз Брэст або праз Літву. З заездам у Брэст атрымаецца больш за 400 кіламетраў. Калі ехаць праз Літву, то каля 250 кіламетраў. 

Дарога з Гродна да Беластока праз пункт «Бераставіца — Баброўнікі» складае 120 кіламетраў. Самым кароткім быў шлях праз закрытыя «Брузгі» — 85 кіламетраў.

Чытаце таксама: «Вісіць нацыянальны сцяг украінскі, і павесілі яшчэ бэчэбэшную анучу». Старшыня Дзяржпагранкамітэта пра сітуацыю на мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Казик/адказаць/
11.02.2023
SHOS , и да, побеждать никто не будет, речь идёт о нанесении неприемлемого урона, разница здесь в том, что кто-то готов пожертвовать миллионами человеческих жизней, а кто-то нет...
11.02.2023
Казик, потому что рядом Китай, который этого не позволит, но является гарантом безопасности полоумного пельменя. Плюс ещё главный экономический партнёр США.
11.02.2023
Казик, именно поэтому никто не применит ядерное оружие. Будут в танчики играться
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера