Знайсці
09.02.2023 / 13:451РусŁacБел

Мужчыну накіравалі на прымусовае лячэнне за каментарыі пра Лукашэнку

2 лютага ў судзе Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Аўдзееву.

Суддзя Наталля Буднік прызнала яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса і агучыла прысуд: прымусовае лячэнне ў стацыянары, паведамляе «Вясна».

Абвінавачанне было ўпэўненае, што цягам 2020-2021 гадоў Аўдзееў пакідаў у сацсетках каментарыі, якія абражалі Лукашэнку. Яно палічыла каментарыі «грамадска небяспечнай дзеяй».

Судовая псіхіятрычная экспертыза выявіла ў мужчыны псіхічнае захворванне, праз якое ён не мог разумець характар і грамадскую «небяспеку» сваіх дзеянняў.

Абарона Аўдзеева яшчэ 7 кастрычніка 2022 года абскардзіла ў судзе ўтрыманне мужчыны альбо пад «хатнім арыштам», альбо ў судова-псіхіятрычным стацыянары. Вынікі абскарджвання невядомыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чабуратка/адказаць/
09.02.2023
Самi мазаiчныя псiхiчна хворыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера