Знайсці
09.02.2023 / 14:17РусŁacБел

Польшча ўвядзе новыя санкцыі за прысуд Пачобуту

Улады Польшчы маюць намер увесці новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў у адказ на прысуд журналісту Андрэю Пачобуту. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.

Андрэй Пачобут у судзе. Фота: Sb.by

«Я даручыў сваім службам падрыхтаваць заяўкі на ўключэнне ў санкцыйны спіс чарговых асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі», — напісаў ён.

Тады ж Камінскі заявіў пра тое, што з 10 лютага будзе закрыты пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю. Пры гэтым не ўказаў, што рашэнне аб закрыцці звязанае з прысудам. Кіраўнік МУС Польшчы паведаміў, што рашэнне аб закрыцці руху праз «Баброўнікі» прынятае «ў мэтах дзяржаўнай бяспекі».

8 лютага Гродзенскі абласны суд асудзіў журналіста, члена пазбаўленага рэгістрацыі беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Польшча закрывае пункт пропуску «Баброўнікі» «з меркаванняў нацыянальнай бяспекі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829