Знайсці
09.02.2023 / 14:332РусŁacБел

Махляры прыдумалі новую схему падману ў інтэрнэце

Пачынае распаўсюджвацца новы від махлярства, схема якога пабудаваная на аплаце камунальных паслуг.

Зламыснікі ствараюць сайт, візуальна падобны да банкаўскага, пасля чаго ініцыююць яго рэкламнае прасоўванне ў пошукавых сістэмах і сацыяльных сетках.

У выніку карыстальнік, які вырашыў аплаціць паслугі не праз інтэрнэт-банкінг, рызыкуе патрапіць на фішынгавую старонку. Аднак увод на ёй рэквізітаў карты пагражае крадзяжом грошай з рахунку. Такія факты фіксуюцца па ўсёй рэспубліцы.

Як расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр Рыгневіч, распазнаць падроблены сайт нескладана.

«Дастаткова звярнуць увагу на даменнае імя — побач з афіцыйнай назвай будуць размешчаныя дадатковыя сімвалы, — тлумачыць супрацоўнік органаў унутраных спраў. — Акрамя таго, многія раздзелы будуць неактыўнымі або пры кліку паведамяць пра памылку».

Супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці заклікаюць грамадзян быць пільнымі пры ажыццяўленні плацяжоў, а ў выпадку выяўлення падробленага рэсурсу рабіць скрыншот і звяртацца ў міліцыю. Там аператыўна заблакуюць фішынгавы сайт, каб пазбавіць ашуканцаў магчымасці ўзбагаціцца за чужы кошт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
09.02.2023
Вось што мне рабіць? Адразу паслаць іх на хутар мятлікаў лавіць, ці моцна іх патроліць? Прыйшло мне паведамленне, што адзін турэцкападданы кіраўнік кампаніі золатаздабычы і акцыянер банка Türkiye Is Bankasi -- цёзка па  прозвішчу -- пакінуў на рахунку $ 15 000 000, а сам сканаў ад COVID-19. Сваякоў у яго няма... Я тыпу таго -- бліжэйшы сваяк. Мне прапануюць падзяліць 50/50 бабкі з аўдытарам банка. Вось толькі не дапёрлі турчакі розумам, што я -- грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а не Украіны, бо допіс быў на ўкраінскай мове.
0
рыгала /адказаць/
09.02.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, і на беларускай пішуць. Гэта відаць тэхнічны збой у іх, ці нявопытныя папаліся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829