ДПК: Пінскія памежнікі перахапілі ўкраінскі беспілотнік
Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што інцыдэнт адбыўся 8 лютага паблізу дзяржаўнай мяжы ў Столінскім раёне. Беларускія памежнікі выявілі беспілотнік, які накіроўваўся з украінскага боку ў тыл беларускай тэрыторыі.
Паведамляецца, што пагранічным нарадам з прымяненнем радыёэлектроннай стрэльбы палёт быў спынены.
Квадракоптар быў абсталяваны ўбудаванай відэакамерай. Змесціва карты памяці пацвярджае, што дрон быў запушчаны з тэрыторыі Украіны і ўжываўся для вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Беларусі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Летась аналагічныя выпадкі фіксаваліся 1 снежня, 2 і 16 лістапада.






Каментары
51
Вот/адказаць09.02.2023
Украинские пограничники не такие крутые. Все ракеты, выпущенные с территории Беларуси по целям в Украине, начиная с 24 февраля 2022-го года, достигли своих адресатов. Интересно, проводилась-ли белорусской стороной проверка по этому факту ? И если проводилась, то не пора-ли озвучить результаты ?
40
Лол/адказаць09.02.2023
Божа як страшна, цэлы бытавы дрон. Тэрмінова сабраць нараду і даць згоду на абстрэл расіянамі з тэрыторыі РБ Чарнігаўскіх хрушчовак ракетамі супраць авіяносцаў.
20
Пан Усялян/адказаць09.02.2023
Фальшыўка, зробленая ў Польшчы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памежнікі развіталіся з былым кіраўніком. Лапо падарылі шашку, лодку і, падобна, аўтамат
 9
Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў
 13
«Белсат» звольніў журналіста, якога СК Расіі лічыць арганізатарам забойства Уладлена Татарскага
 3
У Магілёве паставілі незвычайны прыпынак
 4
У Гродне затрымалі фатографа Яўгена Бузука
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера