Знайсці
09.02.2023 / 16:15РусŁacБел

Спартоўца з Фаніпаля асудзілі на два з паловай гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

У судзе Дзяржынскага раёна асудзілі палітзняволенага Юрыя Джэнжэру паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Яго абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе перакрываў рух транспарту ў Фаніпалі — а менавіта ішоў па дарозе падчас акцыі пратэсту. Падчас пасяджэння Юрый не пагадзіўся з прад’яўленымі яму абвінавачваннямі.

Мяркуючы па відэа, якое апублікавалі сілавікі, доказамі «блакіроўкі дарог» сталі «сторыс» ў Instagram — на іх людзі ідуць па дарозе. Яны былі ў архіве профілю і знайшлі іх супрацоўнікі, хутчэй за ўсё, пасля «вывучэння» тэлефона мужчыны.

Юрый прафесійна займаецца міні-футболам. Спартовы досвед больш за 20 гадоў. Раней граў за клуб «Лівадыя».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера