У Мінску прапануюць задарма прышчапіць сабак і катоў ад шаленства
Мінчанам прапануюць у сакавіку бясплатна вакцынаваць ад шаленства хатніх жывёл, паведаміла Мінская гарадская ветстанцыя. Прышчапляць можна будзе і сабак, і катоў, праўда, толькі айчынным прэпаратам «Белраб».
Фота ілюстрацыйнае
З сабой ахвотным скарыстацца прапановай трэба будзе ўзяць рэгістрацыйнае пасведчанне і/або ветпашпарт, наморднік, ашыйнік, аднаразовы шпрыц на 2 мілілітры ці грошы на яго куплю.
За 10 дзён да прышчэпкі жывёліне трэба правесці дэгельмінтызацыю.
Прышчапляць сабак і катоў будуць у раённых ветстанцыях Мінска, а для жывёл, гаспадары якіх жывуць у пасёлку Сокал, вакцынацыю будуць рабіць у спецыяльна адведзеным памяшканні, якое папярэдне ўзгодняць з тэрытарыяльным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.






Каментары
00
Walt Disney/адказаць09.02.2023
Фота заліковае. :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?
 1
Улады паказалі, з дапамогаю якіх тэхнічных сродкаў будуць сёлета кантраляваць адпачынак на пляжах
 1
Чмялі працуюць нават больш, чым мы думалі
 3
Беларускія вайскоўцы патрэніраваліся збіваць дроны халастымі патронамі. Ці паспяхова, не паказалі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера