Знайсці
09.02.2023 / 17:4011РусŁacБел

Лукашэнка ўпэўнены, што пасля масавага ад'езду айцішнікаў галіна рухаецца наперад

На сённяшняй сустрэчы з беларускімі навукоўцамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што масавы выезд работнікаў IT-cферы за межы краіны не паўплываў на яе ў негатыўным сэнсе.

«Вось з'ехалі — ну не абрынуўся жа IT-сектар у эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Наадварот — рухаецца. Тыя, хто з'ехаў… Іх месца займаюць іншыя», — аптымістычна выказаўся Лукашэнка.

Пры гэтым ён дзяжурна адзначыў, што за мяжой айцішнікам куды горш і большасць з іх рвецца назад пад яго крыло:

«Ну куды ім дзецца? Хтосьці выехаў, хтосьці вярнуўся. Хтосьці паездзіў па свеце — не, толькі ў Беларусь. У беларусаў гэта асаблівасць: мала хто можа быць за мяжой і быць задаволеным».

Між тым па выніках 2022 года ўнёсак ІТ-сектара ў ВУП склаў мінус 0,2%. А адток айцішнікаў за год склаў 15 тысяч работнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек /адказаць/
09.02.2023
Боже,яко воно кончено... Что у него в голове,это ж просто неизлечимый ....к!
5
Citizen/адказаць/
09.02.2023
все верно они отехали а работают в тех же конторах. работать то можно дистанционно. это же не гайки на тракторном заводе крутить.    
0
Ёсік/адказаць/
09.02.2023
Чаму ты за ўсіх беларусаў кажыш?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера