Знайсці
09.02.2023 / 18:106РусŁacБел

На радзіму продкаў прыехаў Дастаеўскі

Нашчадкі класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага, продкі якога паходзілі з беларускага Палесся, упершыню наведалі Беларусь.

Аляксей Дастаеўскі

У Беларусь прыехаў прапраўнук пісьменніка Аляксей Дастаеўскі, яго жонка Наталля і іх дзеці Ганна, Марыя, Вера і Фёдар. Усе яны ў Беларусі ўпершыню.

Аляксей Дастаеўскі па спецыяльнасці філолаг, але працуе капітанам-механікам у флоце Валаамскага манастыра. Знешнасцю ён яўна капіруе свайго славутага продка.

Госці ўжо наведалі Нацыянальную бібліятэку, а таксама запрошаныя на прэм'еру спектакля «Ідыёт» у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага.

Акрамя гэтага, яны збіраюцца з'ездзіць і ў Дастоева Іванаўскага раёна, ад назвы якога паходзіць прозвішча Дастаеўскі. Праўда, сам пісьменнік ніколі там не бываў, ды і колішняя сядзіба не захавалася. Але ў мясцовай школе, якая носіць імя расійскага класіка, працуе музей, дзе сабраныя тысячы экспанатаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
10.02.2023
Дзедус
Німае ў іх ні халеры сваёга.

О!!! Гэта мая самая любімая тэма. Неяк жыў у Латвіі, працаваў прарабам... Заходжу аднойчы у бытоўку пад час абеду... Чую, як брыгадзір рускі з г. Горкага сп. Ломаў дапякае беларуса Міхаіла Кадола з пад Мазыра. -- Да вы, беларусы, всегда былі предателямі русского народа, всегда із кустов стрелялі русскім в спіну!
-- Ну і хто тут рускі?-- пытаю я, -- назаві мне хоць аднаго рускага "пісацеля"?
-- Гогаль!-- адказвае брыгадзір. -- Не! -- ён быў украінцам. -- Пушкін! -- Не! Ён быў маўрам! -- Лермантаў! -- Не! Ён сын ірландскага пасла! -- Дастаеўскі! -- Не! Ён нарадзіўся ў Беларусі!
Колькі б ён ні стараўся -- так і не назваў! -- Ну і хто стварыў вашу рускую культуру?-- пытаю. І адказваю сам: беларусы, украінцы, палякі!
Ну, натуральна, ёсць чыста рускія пісьменнікі! Пытанне было разлічана на знянацкасць! Таму, натуральна, "рэспандэнт" будзе адразу згадваць самых вядомых....
0
астап/адказаць/
11.02.2023
Что не доделал русский штык доделает русский чиновник, русская школа и русский поп......
звычайны расейскі праваслаўны шавініст для якога не існуе краіна Беларусь. І навошта наша ніва пра яго піша

0
Васіль/адказаць/
13.02.2023
Чамадан вакзал расея.
Спадзеюся, будуць візы з гэтымі псеўдаправаслаўнымі варварамі.
хопіць ездзіць бухаць у Беларусь.
Дастаеўскі ненавідзеў польшчу. толстой быў "праваслаўным талібанам" з архаічнымі поглядамі.

Нам не патрэбная іх "культура"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031