Знайсці
09.02.2023 / 18:25РусŁacБел

Амерыканская пісьменніца напісала дэтэктыў пра шпіёнку ЦРУ ў Мінску

Стала вядома, што амерыканская пісьменніца Кэтлін Кент напісала дэтэктыў пра шпіёнку ЦРУ ў Мінску. У ЗША дэтэктыў «Чорны воўк», дзеянні якога адбываюцца ў Беларусі, паступіць у продаж з 14 лютага, паведамляе партал belmir.by.

Фота: facebook.com/kathleenkentbooks

400-старонкавая кніга выйдзе ў выдавецтве Mulholland Books 14 лютага 2023 года. Яе сюжэт, як і героі, выдуманыя. У анатацыі да дэтэктыва ўтрымліваюцца некаторыя дэталі сюжэту.

Паводле сюжэту, у 1990 годзе Мелвіна Донліві прыязджае ў БССР на сваю першую місію як агент ЦРУ пад прыкрыццём. Разам з ёй прыязджаюць яшчэ тры калегі, якія не здагадваюцца пра тое, што перад ёй стаяць менавіта такія задачы. Для ўсіх яна простая сакратарка, аднак для кіраўніцтва агенцтва гэта адзіны чалавек, які здольны спыніць уцечку ядзернай зброі з СССР, які ўжо трашчыць па швах, на Сярэдні Усход.

У Мелвіны ёсць таямніца — яна «суперраспазнавальніца», якая не забывае ніводнага ўбачанага ў жыцці чалавека. Аднак ніякая падрыхтоўка не змагла падрыхтаваць яе да жыцця на вуліцах Мінска, на якіх пачынаюць знікаць жанчыны. Высвятляецца, што ў беларускай сталіцы дзейнічае маньяк па мянушцы Свіслацкі душыцель.

Кэтлін Кент. Фота: facebook.com/kathleenkentbooks

Амерыканская пісьменніца Кэтлін Кент — аўтарка шэрагу гістарычных раманаў, напрыклад, «Жонка здрадніка», «Ізгоі», «Ваўкі Андовера». Таксама яна выпусціла серыю дэтэктываў: «Апёк», «Абяцанне», «Дзесяць цэнтаў».

Пісьменніца прызналася, што пры напісанні дэтэктыва «Чорны воўк» абапіралася на свае ўражанні і вопыт, атрыманыя падчас працы ў Беларусі і Казахстане на пачатку 1990-х гадоў у якасці цывільнага падрадчыка Мінабароны ЗША.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930