Знайсці
09.02.2023 / 22:3619РусŁacБел

«Свядома ці падсвядома, але ўсе ў Беларусі разумеюць, што ўсё залежыць ад тых, хто трымае ў руках зброю»

Калі б у 2020-м хтосьці з генералаў перайшоў на бок пратэстоўцаў, усё пайшло б інакш. А перайсці ў будучыні сілавікі могуць толькі ў тым выпадку, калі «яны будуць бачыць моцны альтэрнатыўны цэнтр, куды сцякаецца ўсё, што мае патэнцыял: Ціханоўская, Пазняк, Сахашчык, Латушка, Полк Каліноўскага, кіберпартызаны і гэтак далей».

Фота прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў

«Нядаўна прачытаў цікавы артыкул пра тое, што народныя рухі на постсавецкай прасторы перамагалі толькі там, дзе ўлада была размеркаваная паміж некалькімі цэнтрамі і сілавікі перайшлі на бок іншага цэнтра. Так было ва Украіне, Грузіі, Арменіі. У Беларусі ў жніўні 2020 года не было нейкага палітычнага суб'екта, інстытута, на чый бок мянты і КДБшнікі маглі б перакінуцца, — піша каментатар СМ на сайце «Нашай Нівы».

— Для нагляднасці прывяду прыклад. Калі б у перыяд 13—17 жніўня на бок пратэстоўцаў перайшоў Макей, або Вакульчык, або Раўкоў, гэта па-першае, рэзка павысіла б шанцы на перамогу, а па-другое, зрабіла б вышэйпаказаную асобу па сваім значэнні як мінімум роўнай Ціханоўскай. Ну, пагадзіцеся, калі нават дырэктар тэатра, фактычна, стаў тады другім нумарам апазіцыі, то які быў бы ўплыў у міністра або кіраўніка Рады бяспекі?!

Дык вось. Свядома ці падсвядома, але ўсе ў Беларусі разумеюць, што ўсё залежыць ад тых, хто трымае ў руках зброю. Адсюль і ўсе гэтыя скокі вакол Палка Каліноўскага, але цяпер не пра гэта. Перамога рэвалюцыі магчымая на новым вітку гісторыі ў чарговы пераломны момант толькі пры ўмове, што сілавікі вырашаць, што пад крылом апазіцыі будзе надзейней і бяспечней, чым пад кіраваннем Лукашэнкі, — мяркуе каментатар.

— Калі яны будуць бачыць моцны альтэрнатыўны цэнтр, куды сцякаецца ўсё, што мае патэнцыял, але не прыжываецца ў РБ, дзе знаходзяцца ўсе: Ціханоўская, Пазняк, Сахашчык, Латушка, Полк Каліноўскага, кіберпартызаны і гэтак далей, то гэта, натуральна, будзе выклікаць у іх давер і павагу. А калі тут пяць розных цэнтраў, якія грызуць адзін аднаго, то, само сабой, практычна кожны высокапастаўлены мент нават у дзень, калі будзе вырашацца лёс Беларусі, не рызыкне рыпацца і пакіне ўсё як ёсць, схаваўшыся ў кабінеце да моманту, пакуль усё не супакоіцца. І так па коле…»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.02.2023
Бурны выгляд працы і амаль поўная адсутнасць вынікаў. У такім выпадку варта нешта мяняць: стратэгію, працоўных, а эфектыўней за ўсе кіраўніцтва, бо як кажуць японцы: няма дрэнных салдат, ёсць дрэнныя гэнералы і гэта калі паразважаць то гэта абсалютная праўда.
10.02.2023
Чел, так! І мне не зразумела чаго гэты камент мінусуюць, як бы то было непрыемна чуць але гэта праўда.
11.02.2023
Власть, распределенная между центрами... Макей, Вакульчик, Равков... Сильный альтернативный центр... Ага, состоящий из селектированных силовиков и настолько сильный, что забыл про 1999 и 2000 год (а это только самое начало восхождения Лукашенко) и про судьбу Захаренко, Гончара и Карпенко. Даже как-то обидно за недооценку способностей нашего единственного политика и его более чем четвертьвековых трудов по кадровой селекции своей вертикали.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера