Знайсці
09.02.2023 / 20:42РусŁacБел

Выйшаў на волю палітвязень Іван Андрушойць

У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 года Івану Андрушойцю агучылі прысуд — 3,5 года калоніі. Па выніках апеляцыі палітвязню змянілі прысуд — скарацілі да трох гадоў, а сёння ён выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні 2 гады, 2 месяцы і 4 дні, піша «Вясна».

Іван — фігурант «справы ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама», які знаходзіцца за кратамі ўжо 26 месяцаў. Яго абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, «абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да камп'ютарных сістэм КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю». 

У маі 2022 года Івана этапавалі ў бабруйскую калонію №2, адміністрацыя якой змясціла яго ў ПКТ да заканчэння тэрміну. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031