Знайсці
10.02.2023 / 14:174РусŁacБел

«Як табе такое, Ілан Маск?»: у сістэмы Starlink хутка з'явіцца новы канкурэнт

Гаворка ідзе пра Project Kuiper ад кампаніі Amazon, якой таксама дазволілі запусціць у космас некалькі тысяч інтэрнэт-спадарожнікаў.

Фота: vecteezy

Кампанія Amazon атрымала афіцыйны дазвол ад амерыканскай Федэральнай камісіі па сувязі (FCC) на касмічнае разгортванне 3236 шырокапалосных інтэрнэт-спадарожнікаў. Пра гэта 8 лютага паведаміў часопіс SpaceNews. 

Гэтая групоўка спадарожнікаў атрымала назву Project Kuiper. Дазвол на яе эксплуатацыю выдалі пры ўмове падпісання і выканання кампаніяй новага плана па зніжэнні колькасці арбітальнага смецця, які ўключае рэгулярныя справаздачы аб стане спадарожнікаў і выразныя ўмовы іх утылізацыі па заканчэнні місіі.

Сама місія будзе доўжыцца сем гадоў на нізкай калязямной арбіце нашай планеты.

«Kuiper можа пачаць разгортванне сваёй групоўкі, каб забяспечыць высакахуткаснае, шырокапалоснае інтэрнэт-падключэнне для кліентаў па ўсім свеце», — гаворыцца ў афіцыйным дазволе ад FCC.

Яшчэ раней такі дазвол атрымала сістэма Starlink ад кампаніі SpaceX Ілана Маска, якая таксама разгарнула некалькі тысяч інтэрнэт-спадарожнікаў. Асцерагаючыся канкурэнцыі, SpaceX нават спрабавала абмежаваць магчымасці альбо замарудзіць разгортванне аналагічнай сістэмы ад Amazon.

«SpaceX заклікала FCC дазволіць выпусціць у космас толькі 538 спадарожнікаў Project Kuiper, а запуск астатніх увогуле адкласці на пэўны час. Апроч гэтага, гучалі заклікі размясціць спадарожнікі ад Amazon на больш высокай арбіце за тую, на якой ужо знаходзяцца сістэмы Starlink. Аднак камісія адпрэчыла прапановы SpaceX», — піша SpaceNews.

Паведамляецца, што першыя два спадарожнікі групоўкі Project Kuiper — Kuipersat-1 і Kuipersat-2 — будуць запушчаны ў найбліжэйшыя месяцы падчас першага палёту новай ракеты Vulcan Centaur (таксама ад Amazon).

Чытайце яшчэ:

Microsoft паказаў новы пошукавік. Хоча змяніць наша ўяўленне пра інтэрнэт 

Кітай абвясціў пра выпуск свайго першага камерцыйнага квантавага камп'ютара 

Творца першых у свеце генна-мадыфікаваных дзяцей распавёў пра іх стан

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
11
даведка/адказаць/
10.02.2023
Скоро вместо камней будет собирать с белорусских полей космический мусор от американских спутников.
1
Юрий/адказаць/
10.02.2023
даведка,Вы уже приготовили себе шапочку из фольги?
10.02.2023
Cкоро в белорусских деревнях будут смотреть американские сериалы и новости, если дед Саша не заглушит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930