Meta аднавіла акаўнты Трампа ў фэйсбуку і інстаграме пасля двух гадоў блакавання
У студзені пра планы аднавіць акаўнты палітыка ў фэйсбуку і інстаграме паведамляў прэзідэнт Meta па глабальных пытаннях Нік Клег. Ён растлумачыў, што блакаванне будзе адмененае ў сувязі з планамі Трампа прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.
Ці вернецца Трамп у фэйсбук і інстаграм, дзе ў яго адпаведна 34 і 23 мільёны падпісчыкаў, невядома. Раней яго акаўнт разблакавалі ў твітары, але пакуль палітык нічога там не публікаваў.
Meta папярэдзіла, што калі экс-прэзідэнт ЗША апублікуе забаронены кантэнт, то інфармацыю выдаляць, а Трампа заблакуюць на тэрмін ад аднаго месяца да двух гадоў, у залежнасці ад сур'ёзнасці парушэння.
Раней акаўнты Трампа ў сацсетках былі заблакаваныя пасля штурму Капітолія 6 студзеня 2021 года.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Белпошта» папярэдзіла пра новую схему махлярства
 1
Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе, вынікі правільныя — Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў
 3
Як беларускія клінеры зарабілі дзясяткі мільёнаў еўра ў Беларусі, Расеі і Украіне і за што іх судзяць у Латвіі
 2
Пуцін падпісаў закон, які дазваляе праводзіць выбары на акупаваных тэрыторыях і дэпартаваць іх жыхароў
 4
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера