Знайсці
10.02.2023 / 20:126РусŁacБел

Лукашэнка зноў пагражае ўласнікам гандлёвых сетак. Прычынай стала легальная схема аптымізацыі падаткаў у «Гіпа» 

Лукашэнка зноў палохае ўласнікаў гандлёвых сетак, называе іх «гэтак званымі ўладальнікамі» і патрабуе расказаць персаналу сетак пра заробкі топ-менеджараў. Па інфармацыі «Нашай Нівы», гэтым разам перуны і бліскавіцы выклікала схема, якой карысталіся ўласнікі «Гіпа». 

«Калі мы бачым неабгрунтаваны рост цэн і што скорабагацькі, учора якія з'явіліся невядома адкуль, стварыўшы свае сеткі ў гандлі і гэтак далей, пачалі набіваць кішэні, калі заробак у шараговых супрацоўнікаў кампаніі 500 долараў, а ў іх у 46 ці 60 разоў больш. […] Камітэт дзяржкантролю і ўрад, штурханіце так, каб яны вам назвалі ўсе факты, дзе ў 30—40 разоў «вялікія» дзеячы, кіраўнікі атрымліваюць заробак вышэйшы, чым звычайны прадавец і іншыя. […] Да прадаўцоў трэба давесці: вось 800 або тысяча рублёў ваш заробак, а вось 50—60 тысяч заробак у гэтак званых уладальнікаў», — бушаваў сёння на нарадзе Аляксандр Лукашэнка. 

Што стала прычынай? 

Як расказалі «Нашай Ніве» працаўнікі сферы гандлю, прычынай буры стала чарговая легальная схема аптымізацыі падаткаабкладання, якой карыстаюцца некаторыя бенефіцыяры бізнэсаў. 

Мяркуецца, што адзін з акцыянераў сеткі «Гіпа», як і многія беларускія бізнэсоўцы цяпер, не паказваецца ў Беларусі, жыве за мяжой, але аформлены як работнік свайго офіса і атрымлівае заробак. 

Не ясна, што больш раз'ятрыла Аляксандра Лукашэнку ў гэтым выпадку — факт пражывання за мяжой або непасрэдна сам памер заробку, які наўрад ці можна назваць касмічным у параўнанні з даходамі прыдворных «бізнэсменаў удачы» кшталту Алексіна і Вераб'я. 

Можа падацца, што выводзіць грошы праз дывідэнды бенефіцыяру выгадней, чым плаціць сабе заробак як работніку — з Беларусі з кожнай тысячы рублёў заробку плаціцца каля 500 рублёў падаткаў, збораў і адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). Тады як у выпадку кэшаўту праз дывідэнды прыйдзецца плаціць толькі 18% і 13%, што выходзіць менш. 

Але сітуацыя, калі 18+13 выгадней, чым 50, мяняецца на вялікіх лічбах. Існуе норма, што калі заробак чалавека перавышае планку дзесяць сярэдніх заробкаў па краіне, то з сумы, якая звыш, ФСАН ужо не налічваецца. Такім чынам, пасля 10 тысяч долараў схема з працаўладкаваннем бенефіцыяра работнікам становіцца выгаднай.

Схема адпавядае дзейнаму заканадаўству.

«Я думаю, што тут быў факт вываду гэтых грошай за мяжу, што было выкарыстана Лукашэнкам для папулізму. Але хай бы Лукашэнка расказаў прадаўцам у «Табакерках», колькі зарабляе Алексін», — абураецца менеджар адной з прадуктовых сетак, якая раней ужо трапляла пад рэпрэсіі. 

Суразмоўца «Нашай Нівы» не верыць, што даходы топ-менеджараў вялікіх кампаній удасца абмежаваць. 

«Менш ніхто атрымліваць у любым разе не стане — проста будуць выплаты ў канвертах. З другога боку, тут органам заўсёды работа будзе — лавіць. Так і жывём, у заганным коле», — дадаў ён. 

Чытайце таксама: Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

Чытайце таксама: «Кампанію мы выразаем»: затрыманы ўласнік крамаў «Грын» і ГЦ «Скала» Генадзь Кірэйкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
механик/адказаць/
10.02.2023
Ну сделают они себе зарплату тысячу долларов, дальше что? Реальная зарплата вырастет? Цены станут адекватными как Польше и Литве? Махровый популизм и перевод стрелок, коим он занимается вот уже третий десяток. Политический и экономический банкрот как всегда перекладывает вину на других и между прочим разжигает уже в который раз социальную вражду, что по УК РБ до пяти лет. 
0
Сха́вать /адказаць/
11.02.2023
Новомодный большевик кричит, что пора "подрезать крылышки" новым нэпманам))) лука сам их вырастил, теперь хочет сам их и сха́вать.
0
Фенцик/адказаць/
11.02.2023
ст.130 УК РБ разжигание вражды к определенной группе лиц срок до 5 лет лишения свободы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера