Знайсці
10.02.2023 / 21:362РусŁacБел

Прыгожын збіраецца «вызваляць Данбас» яшчэ паўтара-два гады

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын у інтэрв'ю прапагандысту Сямёну Пегаву заявіў, што тэрміны завяршэння ваенных дзеянняў на Украіне залежаць ад таго, якія будуць пастаўленыя мэты. Але ў любым выпадку хутка, на ягоную думку, не будзе.

Фота: AP Photo, File

Пры мінімальнай задачы, каб цалкам заняць тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, мусіць, паводле яго, пайсці паўтара года.

«Калі нам трэба ісці да Дняпра, то тады гады на тры. Калі нам трэба закрыць «ДНР» і «ЛНР», то яшчэ хоць бы гадкі паўтара-два трэба папрацаваць», — сказаў Прыгожын.

Пры гэтым амаль усю Луганскую вобласць расійскія войскі кантралююць яшчэ з лета. Пад кантролем украінскіх улад і УСУ цяпер толькі каля паловы Данецкай. І нават на захоп гэтага Прыгожыну трэба як мінімум паўтара, а то і два гады. Гэта моцна кантрастуе з той самаўпэўненасцю, з якой Расія пачынала вайну амаль год таму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
35
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
10.02.2023
Заб'юць яго. Ці ўкраінцы, ці свае ж. Вось ходзіць, нешта вякае, а ўжо не жылец...
10.02.2023
У Расеi гэта дамiнуючы настрой зараз, што гэта вайна на доýгi час, там ужо даýно няма iлюзiй "Кieý за тры днi". У iх ужо "Вайна з НАТО" у тэлеэфiру
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930