Знайсці
12.02.2023 / 15:482РусŁacБел

Айцішнікі па заробках цяпер толькі на трэцім месцы

Звесткі пра самыя высокадаходныя прафесіі ў Беларусі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска, перадае агенцтва «Мінск-Навіны». Аказваецца, што ў нас ужо ёсць ажно дзве прафесіі, якія абагналі па заробках спецыялістаў IT.

Першая прафесія, прадстаўнікі якой атрымліваюць заробкі вышэйшыя, чым айцішнікі, — топ-менеджары горназдабыўчай прамысловасці. Гэта супрацоўнікі кампаніі «Слаўкалій» і шэрагу іншых, галаўныя офісы якіх знаходзяцца ў Мінску. У названых спецыялістаў сярэдняя налічаная заработная плата за снежань 2022 года складала 7921,2 рубля, а ў лістападзе мінулага года — 19262 рубля.

Яшчэ адна прафесія, якая таксама абагнала па зарплаце IT-спецыялістаў — дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання. Гэтыя спецыялісты, па звестках дзяржаўнай статыстыкі, у снежні 2022 года атрымлівалі ў сярэднім па 7523,7 рубля, а ў лістападзе 2022 — па 4360,3 рубля.

Што тычыцца айцішнікаў, то яны ў сярэднім у снежні мінулага года зараблялі па 7340,1 рубля, а ў лістападзе 2022 — 5967 рублёў.

Чацвёртае месца — у прадстаўнікоў паветранага транспарту. У снежні мінулага года яны ў сярэднім зараблялі па 5328,5 рубля, а ў лістападзе — па 4264,2 рубля. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
1
12.02.2023
Што такое - дапаможная дзейнасьць у сфэры фінансаў і страхаваньня ? Страхаўшчыкі ? Супрацоўнікі ашчадных касаў банкаў ?
12.02.2023
Ну так усе каштоўныя спецы з'язджаюць, каб не карміць гэты рэйх
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930